https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Знайшлі невядомыя публікацыі Багдановіча ў яраслаўскай лібэральнай газэце, пад псэўданімамі


Раней невядомыя артыкулы клясыка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча знайшлі на старонках некалі лібэральнай яраслаўскай газэты «Голос». Максім Багдановіч падпісваў артыкулы псэўданімамі «Іван Февралевъ» «М.Б.».
Пра гэтыя публікацыі за 1916 год стала вядома, калі Дзяржаўны архіў Яраслаўскай вобласьці Расеі адкрыў свабодны доступ да аблічбаваных матэрыялаў дарэвалюцыйнай пэрыёдыкі. Цяпер іх вывучаюць у Літаратурным музэі Максіма Багдановіча.

«Падпісаны псэўданімам „Іван Февралевъ“ пяць публікацый. Яны вельмі разнастайныя. Гэта і рэпартэрскія нататкі пра судовае паседжаньне, пра студэнцкую сталовую, небывалую навальніцу. Да таго ж мы выявілі некалькі матэрыялаў, прысьвечаных так званаму „інтымнаму тэатру“», — распавядае Міхаіл Бараноўскі, загадчык Літаратурнага музэя Максіма Багдановіча.

Чатыры нататкі Багдановіча падпісаныя «М.Б.». Інфармацыя пра яшчэ тры псэўданімы правяраецца.

«„Зритель“, „Эхо“, Rion стаяць у нас пад пытаньнем. Гэта псэўданімы, якія называе Сяргей Сьцяпанавіч Каныгін, былы супрацоўнік газэты „Голос“. Справа ў тым, што з Каныгіным зьвязаліся, калі ён быў ужо чалавекам старога веку, бліжэй да 80 гадоў», — кажа Ірына Мышкавец, навуковая супрацоўніца музэю.

«Голос» — лібэральная газета, якая выходзіла ў расейскім Яраслаўлі з 19 лютага (4 сакавіка) 1909 году да лістапада 1917 году. У сувязі з тым, што газэта выказвала думкі лібэральнай апазыцыі, яе рэдактараў неаднаразова правяралі, выданьне тройчы штрафавалі на максымальную суму — 500 рублёў. У 1917 годзе газэту закрылі бальшавікі.

Радыё Свабода, 22 красавіка 2020
 
Дата публикации:22.04.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:214
 
Ключевые слова:
Максім Багдановіч Исследования Музеи Ярославль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме