https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Для Беларусі важна памяць аб перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, забыць пра яе мы ні ў якім разе не можам


Аб гэтым паведаміў старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо.
Сёння ў Мінску пагранічнікі напярэдадні Дня Перамогі ўсклалі кветкі да манумента каля брацкай магілы на бульвары Талбухіна і да памятнага знака "Вартавым граніцы ўсіх пакаленняў". Старшыня Дзяржпагранкамітэта адзначыў, што надыходзячае свята важна для краіны - дзякуючы перамозе "наша краіна жыве і працвітае, мы гадуем дзяцей і ўнукаў, вырошчваем хлеб, развіваем навуку".

"Для мяне, вядома, гэта свята, свята са слязамі на вачах. Ваявалі абодва мае дзяды. Спачатку ў партызанах, потым у Чырвонай Арміі, адзін з іх загінуў, - сказаў Анатоль Лапо. - Гэта наша памяць. Калі б не было памяці, то мы сёння так не жылі б. І забыць гэта мы ні ў якім разе не можам".

Гаворачы аб укладзе пагранічнікаў у перамогу, кіраўнік Дзяржпагранкамітэта нагадаў, што нямецкае камандаванне ў пачатку вайны адводзіла на захоп застаў 30 хвілін, а яны трымаліся суткі, двое і больш. "Гэта наша памяць. Без памяці мы ніхто", - дадаў Анатоль Лапо.

Дзень Перамогі многія пагранічнікі правядуць на сваіх пастах. "Свабодныя ад нясення службы пагранічнікі наведаюць месцы пахаванняў, паглядзяць патрыятычныя фільмы, - расказаў Анатоль Лапо. - Ва ўсіх воінскіх часцях мы правядзём урачыстыя мерапрыемствы, ускладзём кветкі да помнікаў".

БЕЛТА, 6 мая 2020
 
Дата публикации:06.05.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:91
 
Ключевые слова:
День Победы Великая Отечественная война 75-летие Победы Пограничные войска
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме