https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Брэсце балкон гарэў праз слоік з бярозавым сокам


У Брэсце слоік з бярозавым сокам стаў фокусам для сонечных прамянёў, якія падпалілі фрагменты паперы і кардона, што ляжалі побач, піша "Вячэрні Брэст".
Гэта ледзь не прывяло да сур`ёзных наступстваў. Але ўзгаранне патухла самастойна, а гаспадыня ўжо пазней паведаміла пра інцыдэнт выратавальнікам.

Брэстаўчанка распавяла, што на яе балконе адбыўся невялікі пажар - і прычына яго незразумелая. Шкленне балкона было зачынена, там ніхто не курыў, ды і наогул у кватэры на момант інцыдэнту нікога не было. Толькі па шчаслівай выпадковасці агонь не здолеў распаўсюдзіцца далёка, выпаліў папярова-кардоннае "паліва" і "падкапціў" сцены і столь балкона.

Для ўстанаўлення прычыны пажару была прызначаная судовая пажарна-тэхнічная экспертыза. Спецыялісты неўзабаве адкінулі асабліва тэхнічныя прычыны пажару (замыканне электрычнай праводкі, няспраўнасць награвальных прыбораў), але звярнулі ўвагу на закаткі з бярозавым сокам, якія захоўвала на балконе гаспадыня. Яна пацвердзіла, што яны стаялі на кардонках і ў сярод старых газет. Эксперты выказалі здагадку, што слоікі з сокам маглі стаць свайго роду лінзай і сфакусаваць сонечнае святло на паперы.

"У мэтах пацвярджэння здагадкі праведзены эксперымент, - распавяла афіцыйны прадстаўнік УДКСЭ па Брэсцкай вобласці Таццяна Каток. - Пры аналагічных умовах адноўленая дапажарная сітуацыя. Экспертамі ўстаноўлена, што праз кароткі час у месцы факусоўкі сонечных прамянёў шкляным слоікам пачалося дымленне і тленне газет. Тэмпература ў месцы факусоўкі на паверхні паперы складала 187 градусаў і ў далейшым нарастала".

Звязда, 20 красавіка 2020
 
Дата публикации:20.04.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:186
 
Ключевые слова:
Брэст Пожары Происшествия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме