https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урач і дэпутат пра шкоду самалячэння, прафесійны абавязак і ўдзячнасць медыкам


Валянціна Курсевіч расказала пра шкоду самалячэння, прафесійны абавязак і пра тое, наколькі прыемны медыкам словы ўдзячнасці і павагі.
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Валянціна Курсевіч другое скліканне запар сумяшчае работу ўрача і дэпутата. У гэтыя дні яе кардыялагічнае аддзяленне 2-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска перапрафілявана і прымае пацыентаў з пнеўманіямі. 

Валянціна Курсевіч перасцерагае ад самалячэння пры ўзнікненні сімптомаў вострых рэспіраторных інфекцый. Тым больш варта пачаць біць трывогу, калі непакоіць кашаль, высокая тэмпература, задышка.

"Гэта падстава абавязкова выклікаць хуткую дапамогу або ўрача дадому. Пры самалячэнні чалавек няправільна сарыентуецца і не пачне прымаць патрэбныя прэпараты. А ўрач вызначыць правільную стратэгію з улікам рэзультатаў аналізаў, рэнтгенаграмы грудной клеткі, камп`ютарнай тамаграмы, якая цяпер з`яўляецца прыярытэтнай для дыягностыкі пнеўманіі, - адзначыла яна. - Гэта дасць магчымасць своечасова пачаць правільнае лячэнне, што ў сваю чаргу служыць залогам для паспяховага лячэння і выздараўлення".

Медык звярнула ўвагу, што берагчы сябе павінны не толькі пацыенты ва ўзросце, не толькі тыя, хто ўваходзіць у групу рызыкі з-за ішэмічнай хваробы сэрца, артэрыяльнай гіпертэнзіі, цукровага дыябету, хранічнай абструктыўнай хваробы лёгкіх, але і людзі сярэдняга ўзросту, моладзь.

"Усім важна помніць: каб назначыць правільнае лячэнне, трэба правесці ўсю неабходную дыягностыку. Гэта дасць магчымасць вызначыць, патрэбна шпіталізацыя або пагрозы няма і можна лячыцца дома", - нагадала Валянціна Курсевіч.

Субяседніца - дэпутат са стажам. Працавала ў шостым скліканні Палаты прадстаўнікоў, у мінулым годзе яе перавыбралі на другі тэрмін. Увесь гэты час парламентарый не пакідае ўрачэбнай практыкі, працуючы ў кардыялагічным аддзяленні 2-й ГКБ Мінска.

"Гэта, напэўна, прафесійнае. Усе хвалююцца, перажываюць за здароўе родных і блізкіх. Але ўрач ёсць урач, ён павінен аказваць медыцынскую дапамогу", - сказала яна.

Валянціна Курсевіч дадала, што ў яе аддзяленні медыкі забяспечаны неабходнымі ахоўнымі сродкамі. Маскі, шчыткі, акуляры, ахоўныя касцюмы, аднаразовыя халаты, дэзынфектанты, пальчаткі - усё ў наяўнасці і ў дастатковай колькасці.

Цяпер у Беларусі, як і ва ўсім свеце, людзі выказваюць словы ўдзячнасці медыкам, якія вядуць барацьбу з каранавірусам. Яны не толькі выказваюць падтрымку, але шыюць і закупляюць сродкі аховы, гатуюць для ўрачоў бясплатныя абеды, забяспечваюць іх жыллём.

Валянціна Курсевіч у сваю чаргу выказала падзяку за гэту падтрымку, а таксама пажадала, каб такое ж паважлівае стаўленне да медыкаў, іх працы захавалася і пасля пандэміі каранавіруса, калі жыццё вернецца ў звычайнае рэчышча.

20 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.04.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:186
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Статистика Лечение в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме