https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Брэсце запрацаваў плывучы фантан


1 траўня ў Брэсце пачаўся сезон фантанаў. У святочныя і выходныя дні ўсе яны будуць працаваць з 10.00 да 22.00, у астатнія - з 17.00 да 21.00.
У Брэсце на рацэ Мухавец 1 траўня распачаў сваю працу ўнікальны для горада аб`ект - плывучы фантан. Некалькі дзён таму яго пратэставалі, а ў першы дзень мая запусцілі - без ўрачыстага адкрыцця.



Знаходзіцца фантан на Мухаўцы ў створы вуліцы Леніна. Цэнтральная бруя дасягае 19 метраў у вышыню. У цёмны час сутак фантан свеціцца.

Аб`ект з`явіўся ў Брэсце ў рамках трэцяга этапу рэканструкцыі гарадской набярэжнай.

Рэканструкцыя набярэжнай у Брэсце пачалася ў жніўні 2014-га. На рэалізацыю праекта было выдзелена 39 месяцаў. Цалкам абноўленую прыбярэжную зону ракі Мухавец збіраліся прэзентаваць берасцейцам і гасцям горада да канца 2018 года. Аднак у 2019 годзе было прынята рашэнне прадоўжыць рэканструкцыю і да святкавання 1000-годдзя горада злучыць набярэжную з Гарадскім садам, што і было зроблена.

Звязда, 2 траўня 2020
 
Дата публикации:02.05.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:95
 
Ключевые слова:
Брэст Городское хозяйство Фонтаны
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме