Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прыняло станоўчае рашэнне аб унясенні ў ліцэнзію ДП "Беларуская АЭС" на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі дапаўненняў у частцы абыходжання са свежым ядзерным палівам пры яго захоўванні і транспартаванні.
Гэта рашэнне грунтуецца на экспертных заключэннях Дзяржатамнагляду і Аб`яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны НАН Беларусі. Акрамя таго, Дзяржатамнагляд правёў ацэнку адпаведнасці прынятых ДП "Беларуская АЭС" арганізацыйных і тэхнічных рашэнняў патрабаванням нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і іх дастатковасці для абыходжання з ядзерным палівам, а таксама мэтавую праверку гатоўнасці БелАЭС да завозу свежага ядзернага паліва.
У развіццё рашэння калегіі МНС дзяржаўнаму прадпрыемству "Беларуская АЭС" выдадзены дазвол Дзяржатамнагляду на ўвоз у Беларусь свежага ядзернага паліва.
29 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
29 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА