https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі — 11289 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 1740 чалавек


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 27 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 11 289 выпадкаў (+826 за суткі) заражэння каранавірусам.
Памерлі 75 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб.

Праведзена 153 845 тэстаў на каранавірус.

1740 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

На брыфінгу 24 красавіка намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан заявіла, што сітуацыя па-ранейшаму застаецца кантраляванай. Паводле яе слоў, у 85-87% выпадкаў захворванне працякае ў бессімптомнай і лёгкай формах. Богдан адзначыла, што міністэрства аховы здароўя паставіла задачу максімальна выяўляць і папераджаць захворванне — усе пнеўманіі сёння расцэньваюцца як каранавірусныя. 

Прадстаўнікі міністэрства аховы здароўя заклікаюць беларусаў на вялікія выхадныя заставацца дома, каб праз тыдзень не атрымаць імклівага росту захваральнасці. 

Звязда, 27 красавіка 2020
 
Дата публикации:27.04.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:177
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Статистика Лечение в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме