https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі зарэгістраваны 8773 выпадкі захворвання на COVID-19. Памерлі 63 чалавекі


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 24 красавіка ў Беларусі зарэгістраваны 8773 выпадкі (+751 за суткі) заражэння каранавірусам.
Памерлі 63 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб.

Брэсцкая вобласць - 339,
Віцебская вобласць - 1935,
Гомельская вобласць - 460,
Гродзенская вобласць - 347,
Мінск - 4090,
Мінская вобласць - 1206,
Магілёўская - 396.

Праведзена 130 тыс. 824 тэстаў на каранавірус.

1120 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Як паведаміў дырэктар РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій Фёдар Карпенка, у Беларусі прымяняецца плазма крыві перахварэлых як адзін з варыянтаў лячэння хворых.

"Канчатковых дадзеных па гэтым пытанні няма. Але мы, як і многія іншыя краіны свету вырашылі выпрабаваць гэтую методыку", - сказаў ён 24 красавіка падчас візіту ў цэнтр намесніка прэм`ер-міністра Ігара Петрышэнка.

Шэсць з дзевяці пацыентаў з COVID-19 пасля пералівання донарскай плазмы ўжо пайшлі на папраўку.

Антыцелы супраць віруса, якія ўтварыліся ў крыві донараў у выніку перанесенай інфекцыі, дапамагаюць спраўляцца з хваробай іншым пацыентам, у якіх хвароба працякае ў цяжкай і сярэднецяжкай форме.

Прадстаўнікі міністэрства аховы здароўя заклікаюць беларусаў на вялікія выхадныя заставацца дома, каб праз тыдзень не атрымаць імклівага росту захваральнасці. 

Звязда, 24 красавіка 2020
 
Дата публикации:24.04.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:105
 
Ключевые слова:
Изоиммунная плазма Коронавирус Эпидемия Статистика Лечение в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме