https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Віцебскай вобласці на 1 красавіка 2020 года зарэгістравана амаль 31,6 тыс. суб`ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, што на 3,2 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2019-га


Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры абласной падатковай інспекцыі.
Асноўны ўклад у дадатную дынаміку гэтага сегмента эканомікі ўнеслі індывідуальныя прадпрымальнікі, колькасць якіх павялічылася больш як на 5 працэнтаў і перасягнула 23 тыс. 

Найбольш высокімі тэмпамі колькасць ІП расла ў 14 сельскіх раёнах, у тым ліку ў Бешанковіцкім (12,5 працэнта), Дубровенскім (12,2 працэнта), Лёзненскім (11,9 працэнта), Талачынскім (10,3 працэнта), Браслаўскім (10 працэнтаў), Сенненскім (9,5 працэнта), Верхнядзвінскім (9,4 працэнта). У Наваполацку, Віцебску і Аршанскім раёне тэмп росту ІП склаўся ніжэйшым за сярэднеабласны (адпаведна на 4,7 працэнта).

Адмоўная дынаміка адзначаецца толькі ва Ушацкім раёне, дзе колькасць ІП скарацілася на 5,7 працэнта і на 1 красавіка склала 182 суб`екты.

Колькасць малых і сярэдніх арганізацый перавышае 8,5 тыс. і скарацілася на 122 кампаніі, або на 1,4 працэнта, у параўнанні з 1 красавіка 2019 года.

За студзень - сакавік бягучага года ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў у бюджэт паступіла звыш Br101 млн, што прыкладна на 3 працэнты больш, чым па выніках I квартала годам раней. Амаль 89 працэнтаў ад агульнага аб`ёму паступленняў прыпадае на плацяжы юрыдычных асоб гэтага сегмента эканомікі. Удзельная вага суб`ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў падатковых даходах бюджэту склала амаль 23 працэнты.

23 красавіка 2020, Віцебск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.04.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:216
 
Ключевые слова:
Предпринимательство Віцебск Статистика Навоги Малый и средний бизнес
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме