https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі па амністыі могуць быць вызвалены з месцаў пазбаўлення волі амаль 2 тыс. чалавек


Аб гэтым паведаміў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала па выніках нарады ў Прэзідэнта па пытаннях амністыі і памілавання асоб, асуджаных за злачынствы ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў.
У выніку амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне могуць быць вызвалены з месцаў пазбаўлення волі амаль 2 тыс. чалавек. 

Плануецца, што па амністыі таксама могуць быць вызвалены ад іншых відаў пакарання, акрамя пазбаўлення волі, амаль 3,5 тыс. чалавек. Для 6,5 тыс. асуджаных тэрмін пакарання можа быць скарочаны на адзін год.

"Разлікі пакуль папярэднія, таму што ў кожным канкрэтным выпадку будзе разглядацца асобны чалавек, будзе ўлічвацца, як ён сябе паводзіць, ці парушае рэжым утрымання, наколькі раскаяўся і кампенсаваў нанесены ўрон. Таму лічбы прыблізныя", - растлумачыў Валянцін Сукала.

Ён расказаў, што пры рабоце над праектам закона аб амністыі стаяла задача захаваць баланс інтарэсаў: максімальна зрабіць магчымым вызваленне або скарачэнне пакарання для тых, хто гэтага заслугоўвае, і ў той жа час не дапусціць ускладнення крымінагеннай абстаноўкі.

"Мы зыходзілі з агульнай крымінагеннай сітуацыі ў краіне, стану грамадскага правапарадку, улічвалі вопыт такіх амністый", - сказаў ён. Напрыклад, у выніку амністый мінулых гадоў узровень рэцыдыўных злачынстваў сярод вызваленых асоб не перавышаў 8-9 працэнтаў.

Сур`ёзная дыскусія на нарадзе разгарнулася вакол пытання аб магчымасці амнісціравання асуджаных за карупцыю.

"Гэта сапраўды сур`ёзная праблема. Мы прыводзілі свае доказы, аргументы: нават тыя, хто асуджаны за сур`ёзныя злачынствы, часам заслугоўваюць паблажкі, калі яны кампенсавалі нанесены ўрон, раскаяліся ў зробленым, вярнулі незаконна атрыманы даход", - расказаў Валянцін Сукала. Ён удакладніў, што ў выпадку амністыі адносна такіх асоб разглядаецца варыянт скарачэння тэрміну пакарання на адзін год.

Выслухаўшы розныя меркаванні, кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб пры амнісціраванні асоб, асуджаных за карупцыю, падыход быў асабліва ўважлівым і строгім, улічваў усе акалічнасці. Прэзідэнт даручыў падрыхтаваць для яго асобны спіс асуджаных за карупцыйныя злачынствы, каму прапануецца скараціць тэрмін адбыцця пакарання.

"Па карупцыянерах асобны спіс мне на стол. А то мы павыпускаем сяброў і сваякоў некаторых чыноўнікаў. Я ўважліва пагляджу, за якія злачынствы яны асуджаны і ці варта наогул не тое што адпускаць, а скарачаць ім тэрмін", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

16 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.04.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:136
 
Ключевые слова:
Амнистия День Победы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме