https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў 81 раёне Беларусі


Такая інфармацыя размешчана на інтэрактыўнай карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў Міністэрства лясной гаспадаркі.
Па стане на 8.00 16 красавіка забароны дзейнічаюць ужо ва ўсіх раёнах Гомельскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.

У Мінскім рэгіёне гэта Бярэзінскі, Барысаўскі, Вілейскі, Валожынскі, Дзяржынскі, Клецкі, Крупскі, Любанскі, Мінскі, Маладзечанскі, Нясвіжскі, Пухавіцкі, Слуцкі, Салігорскі, Старадарожскі, Стаўбцоўскі і Уздзенскі раёны.

У Магілёўскай вобласці забарона дзейнічае ў Бабруйскім, Глускім, Горацкім, Кіраўскім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Мсціслаўскім, Магілёўскім, Слаўгарадскім, Хоцімскім і Чэрыкаўскім раёнах.

Прычына ўвядзення часовых забарон - высокі клас пажарнай небяспекі. Стаіць сухое надвор`е, няма ападкаў, пажар узнікае нават ад самай малой іскры. Асноўнай прычынай пажараў па-ранейшаму застаецца чалавечы фактар. Людзі выпальваюць сухую расліннасць, у выніку парываў ветру агонь пераходзіць у лясны фонд, часта церпіць асабістая маёмасць насельніцтва.

"Міністэрства лясной гаспадаркі нагадвае аб недапушчальнасці такіх дзеянняў", - падкрэслілі ў прэс-службе.

На сайце Мінлясгаса размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна ў аператыўным рэжыме прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясны фонд.

16 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.04.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:156
 
Ключевые слова:
Лесное хозяйство Пожары
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме