https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Раннія яравыя пасеялі ў Беларусі амаль на палове плошчаў


Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) пасеялі ў Беларусі на 46,9 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 3 красавіка, сяўбу ранніх яравых у краіне правялі на плошчы 406,5 тыс. га. У паўднёвых рэгіёнах работы пачаліся раней. У Гомельскай вобласці сяўба ўжо завершана. У Брэсцкай вобласці раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеялі на 95,4 працэнта, у Гродзенскай - на 61,3 працэнта, Мінскай - на 43,1 працэнта, Магілёўскай - 36,7 працэнта, Віцебскай - 4,75 працэнта. У бягучым годзе гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 866,6 тыс. га.

Глебу пад сяўбу яравых культур падрыхтавалі на 816,3 тыс. га (31,2 працэнта плана). У цэлым яравая сяўба будзе праведзена на плошчы большай за 2,6 млн га.

3 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.04.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:104
 
Ключевые слова:
Посевная кампания Яровые Зерновые культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме