https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства аховы здароўя апублікавала пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі каранавіруса COVID-19 і пасля наведвання якіх грамадзяне павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі 14 дзён


Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя.
У спіс увайшлі 169 дзяржаў. У ім ёсць і краіны-суседзі: Латвія, Літва, Расія, Польшча і Украіна. У пераліку ёсць Аўстралія, краіны СНД, ЕС, Азіі, Афрыкі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 25 сакавіка 2020 года нумар 171, асобы, прыбыўшыя ў Беларусь з краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Беларусь павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі ў дамашніх умовах. Яны таксама не падлягаюць далейшаму пропуску праз дзяржаўную граніцу Беларусі (да заканчэння тэрміну самаізаляцыі).

Адпаведны пералік краін размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя.

27 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.03.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:162
 
Ключевые слова:
Карантин Коронавирус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме