Якія падзеі адбыліся 9 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 9 красавіка
У 1946 годзе ў нямецкім Міхельсдорфе было заснавана Беларускае літаратурнае згуртаванне "Шыпшына".
Хто нарадзіўся 9 красавіка
1835 год: Ялегі Пранціш Вуль, беларускі паэт.
1934 год: Леанід Асядоўскі, беларускі жывапісец.
Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт Шарль Бадлер, заснавальнік часопіса Playboy Х`ю Хефнер і французскі акцёр Жан-Поль Бельмандо.
9 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Матроны Салунскай.
У гэты дзень у вёсках адбіралі з запасаў прыдатнае для пасеву насенне рэпы. Да з`яўлення бульбы гэта агародніна, як і капуста, была адным з самых распаўсюджаных відаў. Рэпу можна есці сырой, смажыць яе і варыць, дадаваць у цеста для аладак.
Калі раніцай туман – год будзе ўраджайны.
Sputnik, 9 красавіка 2019