https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Раннія яравыя ў Беларусі пасеяны больш як на 60 працэнтах плошчаў


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры пасеяны ў Беларусі на 561,1 тыс. га, што складае 63,8 працэнта запланаваных плошчаў.

Найбольш хуткімі тэмпамі работы традыцыйна ідуць у паўднёвых рэгіёнах: у Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 96,6 працэнта плошчаў, у Гомельскай - на 86,3 працэнта. У Гродзенскай вобласці сяўба праведзена на 71,1 працэнта запланаваных плошчаў, Мінскай - на 69 працэнтах, Магілёўскай - 43,8 працэнта, Віцебскай - 30 працэнтах.

Паводле даных на 8 красавіка, глеба пад сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур падрыхтавана на 727,9 тыс. га (82,8 працэнта плана).

У Беларусі пачалася сяўба лёну-даўгунцу. Гэта культура пасеяна на 5,58 тыс. га (10,85 працэнта плана). Цукровыя буракі пасеяны ўжо на 9,58 тыс. га (9,98 працэнта плана).

Як паведамлялася, у бягучым годзе яравую сяўбу плануецца правесці на 2,4 млн га, з іх яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры будуць размешчаны на плошчы большай за 1 млн га (у тым ліку 878,9 тыс. га ранніх яравых). Лён-даўгунец плануецца пасеяць на плошчы 51,4 тыс. га, цукровыя буракі - 96 тыс. га.

8 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.04.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:237
 
Ключевые слова:
Посевная кампания Яровые Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме