https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнародны фестываль камернай музыкі пройдзе ў Полацку


У Полацку 3 красавіка адкрываецца ХХХІІ Міжнародны фестываль старажытнай і сучаснай камернай музыкі, паведамілі ў Сафійскім саборы.
Пад зводамі сабора збяруцца найлепшыя камерныя выканаўцы з Беларусі, Ізраіля, Літвы, Германіі, Расіі і Італіі. Урачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца традыцыйна пад гукі полацкага аргана. Гонар адкрыць фестываль выпала калектыву з Літвы Basso Trio. Ансамбль вызначаецца ўнікальным выканальніцкім складам, арыгінальным стылем, што спалучае ў сабе выключную віртуознасць і музычную пранікнёнасць. 7 красавіка праграму з найлепшых узораў італьянскай арганнай і вакальнай класікі, сучаснай музыкі прадставяць расійская спявачка Таццяна Сучкова-Гаўрыілава і італьянскі арганіст Энрыка Прэсці.

У дні форуму ўжо трэці раз арганізуюць адкрыты абласны дзіцячы фартэпіянны конкурс "І.С.Бах і ХХІ стагоддзе". Ён пройдзе 10-12 красавіка. У конкурсе будуць спаборнічаць 55 юных піяністаў з 12 гарадоў Беларусі. Узровень выступлення ацэніць прафесійнае журы на чале з прафесарам Веймарскай вышэйшай школы музыкі імя Ф.Ліста Рыгорам Грузманам. Сусветна вядомы піяніст таксама выступіць з сольным канцэртам.

Вечар італьянскай музыкі падораць слухачам 20 красавіка бліскучыя артысты з Ізраіля Любоў Пархамоўская (скрыпка) і Анатоль Тартакоўскі (фартэпіяна).

Сапраўднай падзеяй для аматараў музыкі стане 24 красавіка закрыццё фестывалю. У гэты дзень адбудзецца беларуская прэм`ера рэканструкцыі "Страсцей па Марку" І.С.Баха для салістаў, хору і аркестра пад кіраўніцтвам выдатнага музыканта, дырыжора і клавесініста, аўтара гэтай рэканструкцыі Ёрна Бойзена (Германія). У грандыёзным праекце выканання страчанага шэдэўра Баха выступяць з музыкантамі Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь нямецкія салісты Бенджамін Глаўбіц (тэнар), Джуліян Рэдлін (бас-барытон), салісткі Вялікага тэатра Беларусі Таццяна Гаўрылава (сапрана), Наталля Акініна (меца-сапрана), а таксама ансамбль расійскіх музыкантаў, якія спецыялізуюцца на ігры на барочных інструментах.

2 красавіка 2019, Віцебск
Вольга Багачова - БЕЛТА
 
Дата публикации:02.04.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:227
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Полацак Камерная музыка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме