https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЦТ у Беларусі стартуе 11 чэрвеня


Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Міністэрства адукацыі зацвердзіла графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2019 годзе. Першае ЦТ абітурыенты будуць здаваць 11 чэрвеня па беларускай мове.

ЦТ па рускай мове пройдзе 13 чэрвеня, па грамадазнаўстве - 15, па матэматыцы - 17, па біялогіі - 19 чэрвеня. Тэсціраванне па замежнай мове (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) па графіку Мінадукацыі запланавана на 21 чэрвеня. Хімію абітурыенты будуць здаваць 23 чэрвеня, фізіку - 25, гісторыю Беларусі - 27, геаграфію - 29 чэрвеня. ЦТ па сусветнай гісторыі (навейшы час) адбудзецца 1 ліпеня.

Мінадукацыі ўстанавіла таксама рэзервовыя дні для правядзення ЦТ. Гэта 6 і 8 ліпеня па беларускай і рускай мовах і 6 і 10 ліпеня - па ўсіх астатніх прадметах.

Графік ЦТ зацверджаны пастановай міністэрства ад 26 лютага 2019 года нумар 20. У ёй змешчаны таксама пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі рэгістрацыі для праходжання ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, а таксама пунктамі правядзення тэсціравання.

Пункты рэгістрацыі будуць адкрыты з 9.00 да 19.00 па буднях і з 9.00 да 18.00 па суботах (18 мая і 1 чэрвеня). Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна будзе з 30 чэрвеня па 2 ліпеня. Тэсціраванне ў гэтыя дні правядуць у БДУ.

Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, - 11.00. Атрымаць сертыфікаты абітурыенты змогуць у пунктах правядзення тэсціравання з 10 ліпеня, у БДУ ( рэзервовыя дні) - з 13 ліпеня.

18 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.03.2019
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:553
 
Ключевые слова:
Централизованное тестирование Вступительная кампания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме