https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Улады будуць выкарыстоўваць розныя механізмы, каб зацікавіць мінчан да будаўніцтва жылля ў гарадах-спадарожніках


Аб гэтым 11 сакавіка заявіў старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак па выніках рабочай сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
"Хацеў бы, каб да гарадоў-спадарожнікаў стаўленне было не толькі як да рэалізацыі патрэбнасці Мінска вырашыць жыллёвыя пытанні. Гэта тэрыторыя, якая мае выгаду, геаграфічна знаходзячыся побач з Мінскам, якая можа развівацца апераджальнымі тэмпамі. Гэта зручна для жыцця - блізка да прыроды і недалёка ад магчымасцей, якія мае Мінск", - сказаў мэр.

Анатоль Сівак падкрэсліў, што дзяржава не ставіць перад сабой мэту ўводзіць абмежавальныя меры для скарачэння нагрузкі на сталіцу, а, наадварот, імкнецца прымаць рашэнні, якія заахвоцяць да перасялення ў гарады-спадарожнікі. Адзін з істотных стымулюючых фактараў - кошт жылля. У прыватнасці, цяпер праводзіцца эксперымент па ўзвядзенні ў Смалявічах дома з дзяржпадтрымкай для маючых патрэбу чаргавікоў з Мінска.

Старшыня Мінгарвыканкама запэўніў, што будзе прыняты комплекс мер для мінімальнага кошту квадратнага метра ў гэтым доме. "Абавязкова - абмежаванне ўзроўню рэнтабельнасці для забудоўшчыка, будаўніцтва больш эфектыўных серый дамоў, дзяржаўныя заказчыкі, якія могуць прадаставіць мінімальную цану", - растлумачыў ён.

"Праект указа наконт будаўніцтва гэтага эксперыментальнага дома ў Смалявічах цяпер знаходзіцца на разглядзе ва ўрадзе. Планы будаўніцтва жылля ў гарадах-спадарожніках будуць карэктавацца з улікам гэтага эксперымента", - удакладніў Анатоль Сівак.-

11 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.03.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:300
 
Ключевые слова:
Строительство Город-спутник Смалявічы Жильё в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме