"10 сакавіка будынку Вялікага тэатра Беларусі спаўняецца 80 гадоў. Напярэдадні такога слаўнага дня мы прапануем нашым гледачам не заставацца абыякавымі і запрашаем паўдзельнічаць у нашым фотаконкурсе. Размяшчайце свае сэлфі на фоне тэатра або проста фатаграфіі нашага будынка ў любой сацыяльнай сетцы з абавязковым хэштэгам #Дому_80 або #БТБ_80, або #Вялікаму_80. Самыя цікавыя здымкі мы размесцім на афіцыйным сайце і ў сацсетках. А тры пераможцы атрымаюць запрашэнні на бліжэйшыя спектаклі ў Вялікі", - расказала Алена Балабановіч.
Вялікі тэатр традыцыйна праводзіць такія конкурсы, каб прыцягнуць гледача да гісторыі тэатра, які захоўвае нямала тайн і загадак. "Вельмі прыемна, што глядач не застаецца абыякавым, заўсёды адгуецца. Як правіла, самымі актыўнымі ўдзельнікамі становяцца маладыя людзі. Тым больш што можа быць прасцей - у святочныя дні прагуляцца па цэнтры сталіцы, прайсціся каля тэатра, па прыгожых скверах і парках і зрабіць фатаграфію, а затым яшчэ і атрымаць запрашэнне на нашу пастаноўку", - адзначыла Алена Балабановіч.
Будынак Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі быў адкрыты 10 сакавіка 1939 года прэм`ерай оперы Яўгена Цікоцкага "Міхась Падгорны".
7 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
7 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА