https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Родная мова адрознівае народ ад іншых нацый, таму яе трэба падтрымліваць


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 сакавіка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ.
"Мова - гэта тое, што адрознівае нас ад рускіх і ад іншых, гэта прыкмета любога народа", - сказаў Прэзідэнт.

"Для мяне беларуская мова - мая родная мова. Такая ж, як руская. Руская мова - гэта наша мова", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што не хоча проціпастаўляць дзве мовы, абедзве яны родныя для беларускіх грамадзян.

Прэзідэнт заявіў, што беларусы як ніякі іншы народ унеслі велізарны ўклад у развіццё рускай мовы, а таксама прывёў у прыклад адну з алімпіяд па рускай мове ў Расіі, дзе ва ўсіх намінацыях беларускія ўдзельнікі перамаглі. На яго думку, ад гэтай спадчыны нельга адмаўляцца. "Так здарылася, што мы рускую мову, напэўна, ведаем лепш, чым беларускую. І карыстаемся больш", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Тое, што гэта тэма ўсё актыўней абмяркоўваецца, ён звязаў з паняццямі "рускі свет", "мяккая сіла" і іншымі, якія ўзніклі.

"Трэба спыніць у Расіі ўсялякія гэтыя размовы. Што значыць пашырэнне "рускага свету" за кошт Беларусі? - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - У нас мітрапаліт Павел - рускі чалавек, і нашы людзі нармальна гэта ўспрымаюць". Прэзідэнт таксама сказаў: "Мы размаўляем на рускай мове, думаем, як рускія. Навошта навязваць Беларусі нейкі "рускі свет", каб узбаламуціць людзей?"

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў рэспубліцы былі дэбаты па пытанні дзяржаўнай мовы, і знойдзена кампраміснае рашэнне. Таксама ён звярнуў увагу на школьную праграму папярэдніх гадоў, калі ў ёй было больш урокаў англійскай мовы, чым беларускай і рускай. "І ніводны апазіцыянер не абурыўся, а як толькі руская мова - тады гвалт. Англійскую мову таксама трэба ведаць (вялікі недахоп, калі нашы людзі не ведаюць гэтай сусветнай мовы), але сябе зневажаць не трэба", - заявіў ён.

Таксама Прэзідэнт выказаў меркаванне па прапанове падрыхтоўкі нарматыўных прававых актаў на дзвюх мовах. "Гэта дадатковыя сродкі, і немалыя, - лічыць Прэзідэнт. - У Беларусі ўсе гавораць і разумеюць рускую мову. Выдаваць законы на дзвюх мовах? Гэта можна зрабіць, але гэта грошы".

1 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.03.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:210
 
Ключевые слова:
Беларуская мова Школьная программа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме