https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра зноў падаражэлі, расійскі рубель патаннеў


27 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, знізіўся да долара ЗША і еўра, вырас — да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра павялічыўся на 0,0058 рубля (0,24%) і склаў 2,4339 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0001 рубля (0,005%) да 2,1385 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0090 рубля (0,28%) і склаў 3,2521 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на нафту растуць, кошт бараля маркі Brent складае прыблізна 66 долараў ЗША. Аднак на расійскі рубель робіць уплыў купля валюты Цэнтрабанкам і санкцыйная тэматыка.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,1388 рубля і склаў 65,757 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 лютага 2019
 
Дата публикации:27.02.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:233
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме