Паводле вынікаў таргоў курс еўра павялічыўся на 0,0021 рубля (0,09%) і склаў 2,4281 рубля.
Курс долара ЗША вырас на 0,0017 рубля (0,08%) да 2,1384 рубля.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0153 рубля (0,47%) і склаў 3,2611 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на нафту патаннелі, кошт бараля маркі Brent складае 65 долараў ЗША.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,36 рубля і склаў 65,6182 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 26 лютага 2019
Мінск, 26 лютага 2019