Якія падзеі адбыліся 24 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 24 лютага
У 2015 годзе адбылося афіцыйнае адкрыццё Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстраліі.
Хто нарадзіўся 24 лютага
1536 год: Мацей Казімір Сарбеўскі, новалацінскі паэт, тэарэтык літаратуры і школьнага тэатра.
1935 год: Рыгор Барадулін, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся рускі адмірал Фёдар Ушакоў, нямецкі казачнік Вільгельм Грым і заснавальнік кампаніі "Apple Computer".
24 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Уласія Севастыйскага, якога ў народзе называлі Аўлас або Улас. Ён лічыўся заступнікам рагатай скаціны.
Дамашніх жывёл сёння сытна кармілі, у тым ліку асвечаным у царкве хлебам, прыбяралі ў хлеве.
Калі на Уласа было шмат снегу, вясной будзе шмат травы. Доўгія ледзяшы прадвяшчалі познюю вясну.
Sputnik, 24 лютага 2019