https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: Вы нават не слухайце і не чытайце, калі ідзе гаворка пра страту суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны


"У мяне ёсць выразныя межы, за якія я не магу пераступіць. І самае галоўнае — аберагаць (перш за ўсё вашым розумам, талентамі, рукамі) суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны", — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Ваеннай акадэміі 22 лютага.
"Таму вы нават не слухайце і не чытайце, калі ідзе гаворка пра страту суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны", — заклікаў ён прысутных.

Лукашэнка задаў пытанне, кім трэба быць, каб, стварыўшы і ўзначаліўшы незалежную дзяржаву, потым дапусціць такое развіццё падзей. "Вы што, пахавалі б яе ўласнымі рукамі, уключыўшы ў склад нейкай краіны, не то Польшчы, не то Расіі? Я на гэта ніколі не пайду", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

БелаПАН
Мінск, 22 лютага 2019
 
Дата публикации:22.02.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:182
 
Ключевые слова:
Вооружённые силы Независимость Суверенитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме