https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Шчучынскім раёне адзначылі 80-годдзе Чэслава Немена


Памятныя мерапрыемствы з нагоды юбілею прайшлі на малой радзіме легендарнага рок-музыканта.
У вёсцы Васілішкі захаваўся дом, дзе амаль 20 гадоў жыў Чэслаў Выджыцкі, які стаў вядомы як Чэслаў Немен. У доме створаны музей знакамітага земляка. Летась яго наведалі больш за сем тысяч аматараў творчасці спевака з усяго свету.

Вось і святочнае мерапрыемства пачалося з наведвання дома-музея. Праз асабістыя рэчы і ўспаміны аднавяскоўцаў і сяброў тут можна пазнаёміцца з дзяцінствам і юнацтвам куміра некалькіх пакаленняў. Адзначаўся той факт, што знакаміты музыкант, які жыў у Польшчы, не забываў сваю малую радзіму і паміж гастролямі спяшаўся хутчэй сюды, у сваю вёску на ўзбярэжжы Нёмана. Адсюль і яго псеўданім.

У памяць аб рок-зорцы арганізатары запрасілі ахвотных на літаратурна-музычную кампазіцыю ў Шчучынскі раённы цэнтр культуры. Яго хіты выканалі таленавітыя землякі, у канцэрце прыняў удзел этна-гурт Dzіvasіl. Імпрэзу наведалі прадстаўнікі раённых і абласных улад, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артур Міхальскі, прадстаўнікі аб`яднанняў палякаў у Беларусі і Расіі.

Падчас вечарыны прэзентавалі кнігу-альбом, якую выдалі кінасцэнарыст Вера Савіна і фотамастак Віталь Раковіч.

Аўтар: Маргарыта Ушкевіч
Звязда, 21 лютага 2019
 
Дата публикации:21.02.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:210
 
Ключевые слова:
Czesław Niemen Музыка Шчучын Васілішкі
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме