https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўра падаражэў больш як на капейку, долар і расійскі рубель працягваюць таннець


10 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля, знізіўся да еўра. Амерыканская валюта таннее чацвёртыя таргі запар.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0133 рубля (0,54%) і склаў 2,4851 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0037 рубля (0,17%) і склаў 2,1532 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0018 рубля (0,06%) і склаў 3,2148 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на марку Brent зніжаюцца ў чацвер на фоне захавання высокіх аб`ёмаў вытворчасці ў ЗША. Пад поўдзень нафта таргавалася на ўзроўні 60,8 долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,219 рубля і склаў 66,8605 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 10 студзеня 2019
 
Дата публикации:10.01.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:334
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме