Якія падзеі адбыліся 12 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 12 студзеня
У 1581 годзе Пінск атрымаў герб.
У 1591 годзе Мінск атрымаў герб.
У 1895 годзе У Мінску пачала працаваць першая электрастанцыя. У 2007 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю Салігорская ГЭС.
Хто нарадзіўся 12 студзеня
1888 год: Язэп Каранеўскі, беларускі дзяржаўны дзеяч, педагог, другі рэктар БДУ.
1901 год: Антаніна Абрэмбская-Яблонская, польскі мовазнавец, якая склала "Падручны польска-беларускі слоўнік", першы і шматгадовы кіраўнік Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта.
1906 год: Язэп Малецкі, беларускі грамадскі дзеяч, рэдактар і выдавец.
1941 год: Уладзімір Мулявін, заснавальнік "Песняроў", народны артыст Беларусі.
Таксама сёння нарадзіліся французскі казачнік Шарль Перо, амерыканскі пісьменнік Джэк Лондан і японскі пісьменнік Харукі Муракамі.
12 студзеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Анісіі Салунскай. Ёй маліліся людзі, якія пакутвалі ад захворванняў страўніка.
У гэты дзень рэзалі дамашнюю птушку і свіней. У народзе верылі, што па вантробах жывёл можна прадказаць, якая будзе зіма: калі печань тоўстая, з тлушчам, прыйдуць маразы, без тлушчу – да цёплай зімы, пусты страўнік сведчыў пра зацяжную зіму, а роўная селязёнка прадказвала надыход халадоў.
12 студзеня забаранялася шыць і прасці, а таксама саліць ежу.
Калі гэты дзень быў сонечны, гэта сведчыла пра тое, што хутка вернуцца пералётныя птушкі.
Sputnik, 12 студзеня 2019