Якія падзеі адбыліся 6 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 6 студзеня
У 1582 годзе быў заключаны Ям-Запольскі мір, якім скончана Лівонская вайна.
У 1950 годзе пачалася рэгулярная трансляцыя праграм Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкана.
У 1994 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Грузіяй.
Хто нарадзіўся 6 студзеня
1892 год: Адам Станкевіч, беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, выдавец і публіцыст.
1942 год: Мікалай Уладзіміравіч Кірэеў, беларускі мастак і педагог.
1954 год: Энтані Мінгела, брытанскі кінарэжысёр.
Таксама сёння нарадзіліся нацыянальная гераіня Францыі Жана д’Арк, нямецкі археолаг Генрых Шліман, французскі гравёр Гюстаў Дарэ і італьянскі акцёр Адрыяна Чэлентана.
6 студзеня ў народным календары
Увечары напярэдадні Нараджэння Хрыстова адзначаюць Куццю. Гэта апошні дзень каладнага поста, сёння вернікі ўстрымліваюцца ад ежы і п`юць толькі ваду, пакуль не ўзыдзе першая зорка. Яна сімвалізуе Віфлеемскую зорку, якая абвясціла пра тое, што нарадзіўся Хрыстос.
На застоллі на стале абавязкова павінна была быць куцця – салодкая каша, якую адмыслова гатавалі напярэдадні Каляд, і аўсяны кісель. Таксама ў гэты дзень хадзілі ў царкву.
Sputnik, 6 студзеня 2019