https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На біржы долар працягнуў рост, курс расійскага рубля таксама вырас


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 студзеня беларускі рубель аслабеў да долара ЗША і расійскага рубля, але ўмацаваўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0074 рубля (0,3%) і склаў 2,4791 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0087 рубля (0,4%) да 2,1788 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0324 рубля (1,04%) і склаў 3,15 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Бараль маркі Brent пад поўдзень падаражэў да 54,8 долара за бараль.

Сярэдняўзважаны курс долара да расійскага рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі Маскоўскай біржы, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, сёння знізіўся на 8,38 капейкі, склаўшы 69,3868 рубля.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 3 студзеня 2018
 
Дата публикации:03.01.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:354
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме