Селядзец адна з абавязковых дванаццаці посных страў на Куццю, таму прапаную прыгатаваць старадаўнія стравы з любімага амаль усімі беларусамі селядца.
На вёсцы ніводнае свята не абыходзілася без селядца. Елі яго і па буднях з бульбай. Рыбіну з асалодай з’ядалі, а галаву, вантробы і хвост закопвалі ў краціныя норы, паколькі лічылася, што звярок не любіць паху і сыходзіць прэч.
Як пісаў гісторык Алесь Белы ў сваёй кнізе "Нашы стравы", мода на селядзец найперш запанавала ў палякаў, паколькі яны мелі выхад да мора.
Але і нашы продкі пазнаёміліся з гэтай рыбай яшчэ ў дахрысціянскія часы. Дзвіна стала тым першым шляхам, па якім селядцы траплялі ў Беларусь. Гэта лёгкая ў здабычы рыба была вельмі папулярнай паўсюдна.
Легенда прыпісвае галандцу Вільяму Бэйкельсзону вынаходніцтва каля 1350 года спосабу хуткага патрашэння селядцоў, іх засолкі і шчыльнай укладкі ў бочкі проста на караблі. Такі спосаб значна зменшыў выдаткі на прамысловую здабычу і зрабіў селядцоў рыбай надзвычай таннай, даступнай кожнаму.

Так, у 1697 годзе, калі мінімальны штодзённы заробак наёмнага працаўніка ў Магілёве складаў 12-15 асмакоў – польскіх грошаў, самы танны селядзец каштаваў 2 асмакі. Выпадае, што за штодзённы заробак некваліфікаванага гараджаніна можна было набыць 6-7 селядцоў (1,5 кг), а мясцовы акунь каштаваў – 2, 5 асмакі, 1 лешч -24, 1 шчупак – 20 асмакоў. У пераліку на кілаграмы акунь выходзіў у два разы таннейшым, але селядзец усё ж заставаўся вельмі даступным – адзінай марской рыбай напрацягу стагоддзяў вядомай сярэдняму беларусу.
Сярод селядцоў існавала пэўная іерархія. Белы піша, што самыя танныя па цэнах 1697 года селядцы называліся "простымі", значыць вылаўленымі недзе паблізу Каралеўца ці Рыгі. "Галяндэрскія" (галандскія) каштавалі ў 1,5 разоў даражэй – 1 залаты за дзясятак, бо іх лавілі ў Атлантыцы.
Але беларускія гаспадыні ў тыя часы ведалі як палепшыць смак таннай рыбы. У кнізе "Літоўская гаспадыня" можна навучыцца гатаваць хатняга ласося з вэнджанага сома, траску са шчупака ці судака, простага селядца так, каб ён быў гэткі ж далікатны, як галандскі.
Sputnik, 29 снежня 2018
Sputnik, 29 снежня 2018