https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 20 снежня 2018 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста пяцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 11 дзён.
Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 20 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 20 снежня

У 1938 годзе ў СССР былі ўведзены працоўныя кніжкі.
У 1939 годзе прайшоў першы спектакль Гомельскага драмтэатра ("Рэвізор" па п’есе Мікалая Гогаля).
У 1945 годзе выйшаў першы нумар Настаўніцкай газеты.
У 1962 годзе на Гомельскім суднарамонтна-суднабудаўнічым заводзе пабудаваны першы ў Беларусі цеплаход на падводных крылах.

Хто нарадзіўся 20 снежня

1840 год: Казімір Альхімовіч, мастак.
1860 год: Яўхім Карскі, беларускі філолаг і этнограф.
1890 год: Юзаф Ядкоўскі, краязнавец, заснавальнік гісторыка-археалагічнага музея ў Гродне.

Таксама сёння нарадзіліся нарвежскі даследчык Антарктыды Фін Ронэ і брытанскі музыкант Алан Парсанс. 

20 снежня ў народным календары

Праваслаўная царква ў гэты дзень шануе памяць прапаведніка Амброзія Медыяланскага. Кажуць, што ён здзейсніў мноства цудаў, у тым ліку ўваскрасіў памерлага хлопчыка.

Дзяўчыны ў гэты дзень садзіліся шыць і вышываць уборы. Нельга было прымацца за працу, не памаліўшыся.

Калі на Амброзія ідзе мокры снег, лета будзе дажджлівым. Сонейка схавалася за туманам – хутка будзе моцная завіруха.

Sputnik, 20 снежня 2018
 
Дата публикации:20.12.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:372
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Декабрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме