Серыйнае будаўніцтва дазволіць знізіць цану на індывідуальныя жылыя дамы, сказаў віцэ-прэм`ер Уладзімір Кухараў.
Паводле яго слоў, беларускі ўрад ставіць у прыярытэт будаўніцтва менавіта індывідуальнага жылля. Зараз пасля ўзвядзення кошт квадратнага метра ў ім складае каля 400 долараў.
"Калі будзем пераходзіць на серыю, будзем зніжаць гэтую цану, каб зрабіць гэтыя дамы максімальна даступнымі для насельніцтва", - цытуе Кухарава БелТА.
Раней Міністэрства архітэктуры распаўсюдзіла інфармацыю, што кошт квадратнага метра жылля, якое будуецца з падтрымкай дзяржавы, складае 800 рублёў. Прычым робяцца крокі, каб кошты на такое жыллё не раслі. У гэтым годзе з дзяржпадтрымкай будзе пабудавана 900 тысяч квадратных метраў жылля.
Шматдзетныя сем`і сталі асноўнымі атрымальнікамі дапамогі ў рамках прэзідэнцкага ўказа №240 аб адрасным субсідзіраванні будаўніцтва жылля. Дакумент змяніў парадак прадастаўлення дзярждапамогі людзям, якія жывуць у нястачы. З пачатку года было заключана ўжо звыш 6000 крэдытных дагавораў.
Мінск, 22 лістапада 2018
Sputnik
Sputnik