У гэты дзень у 2007 годзе Мінская вобласць атрымала ўласны герб і сцяг. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 23 лістапада
У 1906 годзе ў Вільні выйшаў першы нумар газеты "Наша Ніва".
У 1953 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю Асіповіцкая ГЭС.
У 1959 годзе Крывіцкае (Беларускае) навуковае таварыства атрымала правы культурнай і навуковай установы ў ЗША.
У 2007 годзе Мінскай вобласці быў нададзены герб і сцяг.
Хто нарадзіўся 23 лістапада
1871 год: Уладзімір Тэраўскі, беларускі дырыжор, кампазітар, фалькларыст.
1966 год: Міхась Скобла, беларускі паэт, парадыст, перакладчык, эсэіст.
Таксама сёння нарадзіліся савецкі пісьменнік Мікалай Носаў і амерыканскай спявачка Майлі Сайрус.
23 лістапада ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць шасці апосталаў, у лік якіх уваходзяць вучань апостала Паўла Ераст і не толькі яго вучань, але і сваяк Радзівон.
На Ераста і Радзівона людзі хадзілі ў царкву і асвячалі хлеб і соль, якія з`ядалі пасля абеду. Іх давалі таксама дамашнім жывёлам, каб абараніць іх ад хвароб.
У гэты дзень было прынята дапамагаць жабракам і старым. Лічылася, што іх малітвы Гасподзь чуе лепш, таму што яны бліжэй да яго.
Ветранае надвор`е 23 лістапада прадракае пахаладанне і завіруху. Калі ў гэты дзень выпала шмат снегу, зіма будзе мяккай.
Sputnik, 23 лістапада 2018