"Савет міністраў пагадзіўся з прапановай канцэрна "Беллегпрам" па вызначэнні пазіцыі прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання ААТ "Камволь" аб адчужэнні да 28 красавіка 2019 года маёмасці, якая знаходзіцца ў яго ўласнасці.
Такім чынам, на аўкцыён будуць выстаўленыя дзесяць капітальных пабудоў па вуліцы Маякоўскага ў Мінску.
Канцэрну "Беллегпрам" даручана зрабіць захады па рэалізацыі гэтай пастановы.
Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 2008 года № 100 "Аб некаторых пытаннях ўладальніцкага нагляду".
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 15 лістапада 2018
Мінск, 15 лістапада 2018