https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2018" выступіць у першым паўфінале пад восьмым нумарам


Афіцыйны прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" ALEKSEEV з кампазіцыяй Forever выступіць у першым паўфінале пад нумарам 8.
Як паведаміла прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, арганізатары конкурсу абвясцілі канчатковы парадак выступленняў выканаўцаў у паўфіналах.

Сёлета парадкавыя нумары ўдзельнікаў паўфіналаў "Еўрабачання-2018", як і ў мінулыя гады, вызначалі прадзюсары песеннага форуму. На думку арганізатараў, такі падыход дазваляе зрабіць шоу больш цікавым і эфектным з пункту гледжання рэжысуры.

Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Лісабоне (Партугалія) з 8 па 12 мая.

Першы паўфінал адбудзецца 8 мая. Першым на сцэну выйдзе прадстаўнік Азербайджана. Затым выступяць выканаўцы з Ісландыі, Албаніі, Бельгіі, Чэхіі, Літвы, Ізраіля, Беларусі, Эстоніі, Балгарыі, Македоніі, Харватыі, Аўстрыі, Грэцыі, Фінляндыі, Арменіі, Швейцарыі, Ірландыі і Кіпра.

Другі паўфінал пройдзе 10 мая. Парадак выступлення: Нарвегія, Румынія, Сербія, Сан-Марына, Данія, Расія, Малдова, Нідэрланды, Грузія, Польшча, Мальта, Венгрыя, Латвія, Швецыя, Чарнагорыя, Славенія, Украіна.

Фінал адбудзецца 12 мая.

Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканал "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24".

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 3 красавіка 2018
 
Дата публикации:03.04.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:464
 
Ключевые слова:
Конкурс Евровидение-2018
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме