Лукашэнка адзначыў, што Беларусь знаходзіцца ў ваенным саюзе з Расіяй, у якой адносіны з Захадам цяпер не самыя лепшыя. "Тым не менш на тэрыторыі Беларусі да гэтага часу няма ніякіх баз іншых дзяржаў", — падкрэсліў ён.
"Мы ў ваенна-палітычным саюзе з Расіяй. Будзе тут база ваенная, не будзе — розніцы абсалютна ніякай няма. І мы гэтую базу не размяшчаем тут не таму, што мы хочам вам ці каму-небудзь паказаць, што мы суверэнныя і незалежныя. Мы яе не размяшчаем таму, што яна тут непатрэбная. Мы самі паводле нашай задумы, ваеннага абароннага плана з Расійскай Федэрацыяй, забяспечым тыя функцыі, якія на нас ускладзеныя", — цытуе прэзідэнта яго прэс-служба.
"Больш за тое, — дадаў Лукашэнка, — нашы вайскоўцы ў стане эфектыўна супрацьстаяць, калі трэба, любой агрэсіі і канфлікту на тэрыторыі Беларусі. Таму што мы на сваёй зямлі, мы ў стане выканаць тыя функцыі, якія на нас ускладзеныя дагаворам з Расіяй. Калі б мы гэта не маглі зрабіць, паверце, мы звярнуліся б самі да Расіі, каб яны арганізавалі нам бяспеку. Пакуль такой патрэбы ў нас няма".
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Узброеныя сілы Беларусі, якія ўжо чатыры разы рэфармаваліся, у стане арганізаваць бяспеку краіны і выканаць свае функцыі лепш за любую іншую дзяржаву, у тым ліку Расію. "Па сваёй падрыхтаванасці, мэтанакіраванасці, сваёй эфектыўнасці. Я кажу гэта адкрыта. Таму нам непатрэбныя ніякія базы. Калі яны патрэбныя будуць, мы пра гэта скажам шчыра", — сказаў Лукашэнка.
Ён таксама падкрэсліў, што калі НАТА будзе працягваць "запалохваць", размяшчаючы базы ў Польшчы альбо яшчэ якім-небудзь чынам, Беларусі будзе трэба больш эфектыўная зброя, перш за ўсё ракетная. "Хоць апошнім часам — вы назіраеце, мы таксама не хаваем — мы стварылі сваю ракетную прамысловасць і зрабілі сваё высокадакладнае ракетнае ўзбраенне. Таму на сённяшні дзень я нават не бачу нейкай неабходнасці ў прыцягненні іншай дзяржавы на тэрыторыю Беларусі, у тым ліку Расіі, для выканання нашых функцый, — адзначыў Лукашэнка. — Вось чаму мы катэгарычна супраць размяшчэння, тым больш базы ваенна-паветраных сіл. Час падлёту любога самалёта з тэрыторыі Расіі, калі ў гэтым будзе неабходнасць, 3—5 хвілін. Навошта тады тут база, навошта выстаўляць і падстаўляцца пад удар магчымага агрэсара, высоўваючы ваенна-паветраную базу на перадавую".
Размовы аб ваеннай базе Расіі, лічыць Лукашэнка, з`яўляюцца не больш чым балбатнёй.
"Гэта проста нейкі піяр непатрэбны. З практычнага пункта гледжання ў гэтым няма ніякай неабходнасці. Трэба будзе, мы пра гэта скажам у голас. Але мы не хочам ініцыяваць ніякіх крокаў, каб вы падумалі, што беларусы нейкія ненармальныя: кажуць адно, робяць іншае і рыхтуюцца да вайны. Мы не хочам гэтага. Але абараняцца, калі трэба, мы будзем не так, як у былыя часы. Вы ведаеце, што мы страцілі ў апошняй вайне кожнага трэцяга. Дарэчы, ваявалі разам з вамі супраць фашызму", — нагадаў суразмоўцам кіраўнік дзяржавы.
"Гэта проста нейкі піяр непатрэбны. З практычнага пункта гледжання ў гэтым няма ніякай неабходнасці. Трэба будзе, мы пра гэта скажам у голас. Але мы не хочам ініцыяваць ніякіх крокаў, каб вы падумалі, што беларусы нейкія ненармальныя: кажуць адно, робяць іншае і рыхтуюцца да вайны. Мы не хочам гэтага. Але абараняцца, калі трэба, мы будзем не так, як у былыя часы. Вы ведаеце, што мы страцілі ў апошняй вайне кожнага трэцяга. Дарэчы, ваявалі разам з вамі супраць фашызму", — нагадаў суразмоўцам кіраўнік дзяржавы.
Група амерыканскіх экспертаў знаходзіцца ў Мінску 5—6 лістапада. У іх ліку былы камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе генерал Бенджамін Ходжэс і экс-намеснік памочніка міністра абароны Майкл Карпентэр.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 6 лістапада 2018
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 6 лістапада 2018