https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Васямнаццаць беларускіх мультфільмаў увайшлі ў конкурсную праграму "Анімаёўкі-2018"


Васямнаццаць беларускіх мультфільмаў увайшлі ў конкурсную праграму ХХІ Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў "Анімаёўка 2018", які пройдзе 26-28 кастрычніка ў Магілёве, паведамілі на прадпрыемстве "Магілёўкінавідэапракат".
У асноўны конкурс анімацыйных фільмаў з 404 заяўленых увайшла 61 работа, а ў конкурс дзіцячай анімацыйнай творчасці - 54. Гаспадары фестывалю прадставяць у конкурснай праграме 18 анімацыйных фільмаў, прычым 6 з іх - работы магілёўскай дзіцячай анімацыйнай студыі "Карандаш". 

Свае фільмы прадставяць таксама кінастудыя "Беларусьфільм", Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, студыя дзіцячай мультыплікацыі "Энфіс", дзіцячая студыя анімацыі "Мультыфокус" і студыя мультфільмаў "Вектар АРТ". 

Ацэньваць творчасць аніматараў з 31 краіны будзе прадстаўнічае міжнароднае журы, якое ўзначаліў заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі прафесар Леанід Насыраў. 

Пераможцы фестывалю ў 11 намінацыях конкурсу анімацыйных фільмаў будуць узнагароджвацца дыпломам і прызам "Вялікі хрустальны карандаш", а лепшыя дзіцячыя работы адзначаць таксама дыпломамі і прызам "Малы хрустальны карандаш". У бягучым з`явілася і новая намінацыя - "Лепшы студэнцкі анімацыйны фільм". 

Па традыцыі на "Анімаёўцы" адбудуцца таксама конкурсы дзіцячага выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці. На іх прадстаўлены 317 работ з Беларусі, Расіі і Казахстана. Больш за ўсё творчых работ падрыхтавалі юныя таленты з Магілёва і Магілёўскай вобласці. 

Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, а іх імёны назавуць на цырымоніі закрыцця фестывалю 28 кастрычніка. 

"У фестывальныя дні пройдуць паказы мультфільмаў як для дзяцей, так і для дарослых ва ўсіх кінатэатрах Магілёва, аматары анімацыі змогуць прыняць удзел у майстар-класах, творчых сустрэчах з выдатнымі рэжысёрамі Беларусі, Расіі і Украіны і азнаёміцца з прэзентацыямі аб мастацтве анімацыі", - расказалі ў "Магілёўкінавідэапракаце". 
___________________________________________

Ідэя правядзення фестывалю анімацыйных фільмаў належыць рэжысёру кінастудыі "Беларусьфільм" Ігару Волчаку. Першы форум прайшоў у маі 1998 года ў Мінску. У верасні гэтага ж года па ініцыятыве кіраўніцтва "Магілёўаблкінавідэапракату" свята анімацыі арганізавалі ў Магілёве. З таго часу абласны цэнтр штогод прымае гасцей і ўдзельнікаў фестывалю, і з кожным годам геаграфія краін-удзельніц пашыраецца. Арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства культуры Беларусі і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.

18 кастрычніка 2018, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА

 
Дата публикации:18.10.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:353
 
Ключевые слова:
Магілёў "Анімаёўка-2018" Фэст культуры Мультипликация Анимация Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме