https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тры фільмы прадставяць на Днях карэйскага кіно ў Гомелі


Дні карэйскага кіно пройдуць у Гомелі з 11 па 13 кастрычніка, паведамілі ў КУП "Гомелькінавідэапракат".
Плануецца, што ў цырымоніі адкрыцця Дзён карэйскага кіно ў кінатэатры "Мір" прыме ўдзел пасол Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кім Ёнг Хо. Жыхарам абласнога цэнтра прапануюць для прагляду тры карэйскія фільмы, розныя па тэматыцы і жанрах, якія атрымалі высокія ацэнкі гледачоў не толькі на радзіме, але і за яе межамі. Кінастужкі будуць суправаджацца рускімі субцітрамі.

"Мерапрыемства праводзіцца ўжо не першы раз. Вопыт мінулых гадоў паказаў, што гамяльчанам цікавы карэйскі кінематограф, аб гэтым сведчаць поўныя залы кінатэатра ў дні паказу карэйскіх кінастужак", - адзначылі ў КУП "Гомелькінавідэапракат".

Адкрые кінафестываль прыгодніцкі фільм "Дэтэктыў К: тайна закінутага вострава" (рэжысёр Кім Сог-юн) - стужка аб папулярным паўднёвакарэйскім дэтэктыве XVIII стагоддзя. Кім Мін атрымлівае запрашэнне ад самога караля для раскрыцця складанай схемы фальшываманетчыкаў, якія ніколі пасля сябе не пакідаюць доказаў злачынства.

Галоўнаму герою трэба вывучыць адну з найбольш заблытаных спраў. У працяг кінафестывалю гледачам прапануюць сямейную камедыю "Самая звычайная пара" (рэжысёр Но Док). Фільм раскажа пра жыццё двух маладых закаханых. Галоўныя героі працуюць у банку і доўгі час тайна сустракаюцца. У нейкі момант яны вырашаюць расстацца, але адбываецца гэта са скандалам, што не застаецца незаўважаным на рабоце. У выніку героі трапляюць у вельмі няёмкае становішча.

Завершыць кінафестываль драматычная камедыя "Кенджу" (рэжысёр Чжан Лу). Галоўны герой стужкі прыязджае на пахаванне сябра. Пасля жалобнай цырымоніі, паддаўшыся настальгічнаму імкненню, адпраўляецца ў гарадок Кенджу, дзе некалі адпачываў разам з сябрамі. Менавіта там, у адной з чайных, ён бачыў непрыстойную карціну, якую чамусьці ніяк не можа выкінуць з галавы. Мужчына вяртаецца туды і знаёміцца з новай гаспадыняй установы, аднак новае знаёмства прыводзіць да чарады нечаканых падзей.

Госці кінафестывалю змогуць не толькі ўбачыць кінастужкі, але і азнаёміцца з карэйскай культурай. У холе кінатэатра будзе гучаць карэйская музыка, размесцяцца выстаўкі нацыянальных карэйскіх лялек і фатаграфій. Уваход на адкрыццё фестывалю і кінасеансы свабодны.

10 кастрычніка 2018, Гомель
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.10.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:392
 
Ключевые слова:
Гомель Дни корейского кино Кинофестиваль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме