https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Браты Запашныя выступяць у Віцебску падчас "Славянскага базару"


Арганізатары абяцаюць гледачам магчымасць уступіць у кантакт з пазаземнай цывілізацыяй.
Народныя артысты Расіі Аскольд і Эдгар Запашныя выступяць у Віцебску ў рамках XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамляецца на афіцыйным сайце мерапрыемства.

Грандыёзнае шоу  "UFO. Цырк з другой планетым" жыхары і госці горада змогуць убачыць у Віцебскім палацы спорту. Арганізатары абяцаюць гледачам магчымасць патрапіць у самае сэрца касмічнага карабля і ўступіць у кантакт з пазаземнай цывілізацыяй.

"У праекце задзейнічаны найноўшыя гукавыя і відэатэхналогіі, якія створаць на арэне Лядовага палаца іншапланетныя вобразы і галактычныя пейзажы і падораць гледачам глыбокія прасторавыя адчуванні гэтага касмічнага падарожжа", — расказалі ў дырэкцыі фестываля.

Таксама гасцей праграмы чакае сюрпрыз — самы вялікі флакон духоў з пахам космасу, які ўпершыню быў прадэманстраваны на гастролях у Мінску.

Праграма стартуе 7 ліпеня і будзе доўжыцца да канца фестывалю.

Мінск, 3 сакавіка 2018
Sputnik 
 
Дата публикации:03.03.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:533
 
Ключевые слова:
"Славянский базар" Дрессура Братья Запашные Фэст культуры Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме