https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і расійскі рубель падаражэлі на першых таргах тыдня


24 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, але ўмацаваўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0012 рубля (0,05%) і склаў 2,4488 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0032 рубля (0,15%) і склаў 2,0820 рубля.

Курс расійскага вырас на 0,0118 рубля (0,38%) і склаў 3,1507 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У панядзелак раніцай кошт нафты маркі Brent перавысіў 80,5 долара за бараль упершыню з лістапада 2014 года.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,0903 рубля і склаў 66,1594 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 24 верасня 2018
 
Дата публикации:24.09.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:308
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Биржевые торги Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме