https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель зноў знізіўся да трох асноўных валют на таргах БВФБ


26 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0126 рубля (0,51%) і склаў 2,4670 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0081 рубля (0,39%) і склаў 2,0963 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0153 рубля (0,48%) і склаў 3,1879 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У сераду цэны на нафту да поўдня знаходзіліся ў раёне адзнакі 81 долар за бараль Brent.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,0659 рубля і склаў 65,7585 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 26 верасня 2018
 
Дата публикации:26.09.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:307
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме