https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мастакі трох краін на выставе ў Віцебску прадставяць сваю трактоўку сучаснага пейзажа


У арт-цэнтры Марка Шагала ў Віцебску сёння адкрыецца выстава пейзажаў па міжнародным праекце "Трэцяя плынь", прысвечаным жанраваму мастацтву, паведамілі ў арт-цэнтры.
Арганізатары выбіраюць адзін з традыцыйных жанраў, просяць мастакоў прысылаць работы і глядзяць, як сучасныя аўтары трактуюць гэты жанр.

У гэтым годзе выбраны пейзаж. На выставе прадставяць работы каля 30 мастакоў з Беларусі, Латвіі і Расіі, некаторыя будуць прысутнічаць на адкрыцці.

Будзе аб`яднана больш за 50 палотнаў, можна ўбачыць пейзажы як напісаныя з натуры, так і тыя, якія з`явіліся ва ўяўленні майстра, у якасці абстракцыі.

"Мастакам прапанавалі паказаць сваё бачанне гэтага жанру сёння. У экспазіцыі будзе прадстаўлена разнастайнасць пейзажаў, удзельнікаў праекта не абмяжоўвалі ні сюжэтна, ні стылістычна. У часы, калі ёсць сучасная фота- і відэатэхніка і падобнасць ужо не мэта мастака, пейзаж усё роўна застаецца важным і натхняльным", - адзначылі ў арт-цэнтры.

Выстава, якая арганізавана музеем Марка Шагала ў Віцебску пры падтрымцы консульства Латвіі, будзе працаваць да 16 кастрычніка.

Міжнародны выставачны праект "Трэцяя плынь" - ініцыятыва віцебскага мастака Леаніда Мядзведскага. Трэцяя плынь - напрамак у музыцы, які аб`ядноўвае класіку і джаз, традыцыю і імправізацыю.

Асноўная мэта выстаў праекта - вывучэнне сучаснага стану жанру як сістэмы. Першая прайшла ў 2017 годзе і была прысвечана партрэту.

26 верасня 2018, Віцебск
Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.09.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:298
 
Ключевые слова:
Віцебск Пейзаж Искусство Живопись Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме