https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: Мы свята Кастрычніцкай рэвалюцыі пакінулі выхадным днём — гэта наша гісторыя, яе не перапішаш


Аб гістарычным значэнні дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, які ў Беларусі адзначаюць як адзін з дзяржаўных святаў, Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас размовы з жыхарамі гарадскога пасёлка Балбасава ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці 4 лістапада.
"Мы гэтае свята Кастрычніцкай рэвалюцыі пакінулі выхадным днём. Вядома, гэта некалькі іншы падыход. Многія бачаць гэтую далёкую рэвалюцыю на адлегласці — прайшло больш за сотню гадоў. Але гэта наша гісторыя. Яе не перакрэсліш, яе не перапішаш. Той, хто спрабаваў, перапісваючы, кінуць камень у мінулае, атрымліваў гэты камень у сучаснасці", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

"Мы пакінулі гэтае свята. Але, натуральна, час ідзе, і яго трэба было напоўніць нейкім іншым сэнсам", — дадаў ён.

Паводле яго слоў, да гэтага дня было прынятае даваць народу падарункі ў розных сферах. "Мы гэтую добрую традыцыю пакінулі", — падкрэсліў афіцыйны лідар.

Як заявіў Лукашэнка, "вышэй за сярэдні" паводле вынікаў стаў сельскагаспадарчы год, у прамысловасці ёсць пэўныя падарункі, у сацыяльнай сферы. У іх ліку, адзначыў ён, і знакавая будоўля ў Жыткавіцкім раёне, дзе на днях адкрыюць адноўлены мост цераз Прыпяць.

У сваю чаргу ў гарадскім пасёлку Балбасава і Аршанскім раёне ў цэлым, заявіў Лукашэнка, была разгорнутая адна з сацыяльных будоўляў, падчас якой асноўная ўвага была нададзеная добраўпарадкаванню. Паралельна рэалізуюцца меры па эканамічным развіцці гэтых тэрыторый, стварэнні новых працоўных месцаў.

"Сёе-тое зрабілі, і нямала. Усё астатняе — за вамі, і за гэта з вас будзе вельмі строгі запыт, — сказаў беларускі кіраўнік. — Многія з вашых дзяцей будуць жыць тут. Сацыяльная сфера — культура, спорт, школы. Але самае галоўнае — гэта працоўныя месцы".

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 4 лістапада 2018
 
Дата публикации:04.11.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:285
 
Ключевые слова:
Великая Октябрьская революция Праздники Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме