https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і расійскі рубель падаражэлі на першых таргах восені, еўра — патаннеў


3 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы долар ЗША і расійскі рубель падаражэлі да беларускага рубля, еўра — патаннеў.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0102 рубля (0,42%) і склаў 2,4218 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0047 рубля (0,23%) да 2,0886 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0176 рубля (0,57%) і склаў 3,0794 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які значна залежыць ад цэн на нафту. У панядзелак ф`ючарсы на марку Brent растуць і знаходзяцца вышэй за 78 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,3004 рубля і склаў 67,7443 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 3 верасня 2018
 
Дата публикации:03.09.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:290
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме