https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША, еўра і расійскі рубель падаражэлі больш чым на капейку на таргах БВФБ


5 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель працягнуў таннець да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0145 рубля (0,60%) і склаў 2,4481 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0134 рубля (0,64%) і склаў 2,1162 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0113 рубля (0,37%) і склаў 3,0936 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, курс якога шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту зніжаюцца раніцай у сераду пасля моцнага росту напярэдадні. Пад поўдзень бараль маркі Brent гандлюецца ў раёне 77 долараў ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,1891 рубля і склаў 68,4628 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 верасня 2018
 
Дата публикации:05.09.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:288
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме