https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адзін са старэйшых японскіх коміксаў "Манга" Кацусіка Хакусая прадэманстраваны на выставе Fantasy Land у Нацыянальнай бібліятэцы


Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела сувязей з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Святлана Краўцова.
"У наведвальнікаў выстаўкі з`явіцца ўнікальная магчымасць убачыць адзін са старэйшых японскіх коміксаў "Манга" Кацусіка Хакусая. Гэты бясцэнны арыгінал будзе прадэманстраваны ўпершыню. У экспазіцыі - 7 выпускаў зборніка, выдадзеных з 1814 па 1875 год. Поўны збор шматгадовай працы знакамітага японскага майстра - гэта 15 невялікіх томікаў, каля 900 старонак і больш за 4 тыс. сюжэтаў: пейзажы, расліны, жывёлы, архітэктурныя ансамблі, дзіўныя істоты і краіны. Даследчыкі называюць кнігу энцыклапедыяй", - расказала Святлана Краўцова.

І гэта не ўсе сюрпрызы. "На выстаўцы прадстаўлены работы аўтарскага праекта віцебскага мастака Аляксандра Вышкі: святлівая ў цемры графіка, жывапіс, музычныя інструменты ў павуціне, статуэткі, таямнічыя маскі і іншыя загадкавыя арт-аб`екты. У залежнасці ад асвятлення - натуральнае святло, ультрафіялет або поўная цемра - прадметы будуць змяняцца і разам з тым мяняць свой пасыл", - адзначыла загадчыца аддзела.

Незвычайныя экспанаты таксама прыадчыняць вароты ў царства ценяў і адправяць усіх у займальнае падарожжа на загадкавы Усход. Будзе арганізавана і фотазона. У наведвальнікаў праекта з`явіцца магчымасць зрабіць арыгінальнае фота, апрануўшыся ў традыцыйнае кімано. Выстаўка будзе працаваць у Нацыянальнай бібліятэцы з 9 кастрычніка да 7 красавіка.

9 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.10.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:297
 
Ключевые слова:
НББ Выставка Комикс Япония
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме