https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дар`я Жук прадставіць стужку "Хрусталь" на заключным паказе ў Мінску 29 верасня


Рэжысёр Дар`я Жук прадставіць стужку "Хрусталь" на заключным паказе ў Доме кіно ў Мінску 29 верасня, паведамілі арганізатары пракату.
Стужку "Хрусталь" можна назваць не толькі хітом міжнародных кінафестываляў гэтага года, але і хітом беларускага пракату - карціна паспяхова прайшла ў кінатэатрах Мінска, не ўступаючы ў папулярнасці гучным блокбастарам.

Два ўік-энды фільм займаў трэцяе месца мінскага бокс-офіса, многія сеансы прайшлі з аншлагам, а пракат драматычнай камедыі быў прадоўжаны яшчэ на два тыдні.

"Хрусталь" стаў гучнай з`явай у культурным жыцці Беларусі і выклікаў сапраўдны рэзананс у СМІ, сацыяльных сетках, а таксама - супярэчлівыя водзывы гледачоў, насуперак якім ацэнка фільма ў цэлым была высокай.

Так, рэйтынг фільма на партале "Кінапошук" склаў 7.2 бала. Паралельна з паспяховым пракатам у Беларусі фільм прадоўжыў трыумфальнае шэсце па міжнародных кінафестывалях. 20 верасня "Хрусталь" атрымаў галоўны прыз міжнароднага кінафестывалю ў Алматы, а таксама быў паказаны на фестывалі "Пасланне да чалавека" ў Санкт-Пецярбургу.

Цяпер рэжысёр Дар`я Жук прадстаўляе карціну на фестывалі "Мерыдыяны Ціхага" ва Уладзівастоку, дзе "Хрусталь" дэманструецца ў праграме "Панарама" нараўне з хітамі Канскага і Берлінскага кінафестываляў.

Да гэтага фільм атрымаў Гран-пры Адэскага кінафестывалю, галоўны прыз адной з праграм фестывалю "Акно ў Еўропу" ў Выбаргу. Прэм`ера карціны адбылася на прэстыжным кінафестывалі ў Карлавых Варах.

Сярод наступных фестываляў, дзе будзе дэманстравацца "Хрусталь", - Лонданскі кінафестываль і яшчэ больш за 20 кінафорумаў. Стартуе і пракат у краінах-суседках Беларусі: да канца года фільм пакажуць у кінатэатрах Расіі і Украіны. Таксама карціна вылучана на саісканне прэміі "Оскар" ад Беларусі.

Пракат фільма ажыццяўляецца Цэнтрам візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн" у рамках праекта "Лістапад. Калекцыя". Генеральны партнёр пракату ў Беларусі - EPAM Systems.

25 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.09.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:314
 
Ключевые слова:
"Хрусталь" Кинематограф
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме