https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Група беларусаў і расіян, несанкцыянавана скарыстаўшыся камп`ютарнай інфармацыяй, выкрала больш за 200 тысяч рублёў у ігральных устаноў у Мінску


Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.
Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску завершанае расследаванне крымінальнай справы пра несанкцыянаваны доступ да камп`ютарнай інфармацыі і крадзеж грашовых сродкаў ігральных устаноў шляхам махлярства.

У канцы 2016 года на тэрыторыі Беларусі і Расіі была створаная арганізаваная група, у склад якой уваходзілі грамадзяне дзвюх краін. Пры гэтым кіраўніцтва супрацьпраўнымі дзеяннямі ажыццяўлялася з тэрыторыі Расіі.

"Удзельнікі групы падшуквалі адміністратараў залаў гульневых аўтаматаў у Мінску, якія за матэрыяльнае ўзнагароджанне ўкаранялі ў USB-раздымы пэўных аўтаматаў прылады, якія нагадваюць назапашвальнік інфармацыі. Затым работнікі устаноў рабілі перазагрузку абсталявання, у выніку чаго змяняўся алгарытм яго працы", — гаворыцца ў паведамленні.

У далейшым іншыя фігуранты справы пад выглядам гульцоў наведвалі гэтыя ўстановы. "Абвінавачаныя ў такіх выпадках мелі пры сабе тэхнічныя сродкі, неабходныя для трансляцыі малюнка экрана аўтаматаў, і перадавалі інфармацыю ўдзельнікам арганізаванай групы, якія спецыяльна прыязджалі ў Мінск з Расіі, — адзначаецца ў паведамленні. — "Госці" апрацоўвалі дадзеныя і паведамлялі гульцам камбінацыі клавіш, якія неабходна націснуць для пачатку бонуснай гульні".

Кожны з гульцоў і адміністратараў залаў, якія былі задзейнічаныя ў схеме, атрымліваў ад 5 да 10% ад выйгрышу, астатняя сума перадавалася арганізатарам — грамадзянам Расійскай Федэрацыі.

Падчас расследавання ўстаноўлена больш за 40 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці. Названымі дзеяннямі нанесеная маёмасная шкода не менш як на 222,4 тысячы рублёў.

Супрацьпраўная дзейнасць спыненая супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.

Дзеянні 11 абвінавачаных кваліфікаваныя следчымі па ч. 2 арт. 349 (несанкцыянаваны доступ да камп`ютарнай інфармацыі) і ч. 4 арт. 209 (махлярства, учыненае ў складзе арганізаванай групы) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

У асобную вытворчасць вылучаныя матэрыялы ў дачыненні да шасці абвешчаных у вышук удзельнікаў групы, якія цяпер знаходзяцца на тэрыторыі іншых дзяржаў.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 17 верасня 2018
 
Дата публикации:17.09.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:395
 
Ключевые слова:
Криминал Хакеры Финансы Мошенничество Игрвые автоматы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме