https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра зноў заўважна патаннелі, іх курс падае пятыя таргі запар


19 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы долар ЗША і еўра зноў патаннелі, а расійскі рубель падаражэў да беларускага рубля. Курсы долара і еўра зніжаюцца пятую гандлёвую сесію запар.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0230 рубля (0,93%) і склаў 2,4584 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0198 рубля (0,93%) і склаў 2,1028 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0015 рубля (0,05%) і склаў 3,1371 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У сераду кошт нафты нязначна знізіўся, ф`ючарсы на марку Brent пад поўдзень таргуюцца ў раёне 79 долараў за бараль.

На ўмацаванні расійскага рубля адбілася рашэнне Банка Расіі прыпыніць куплю валюты да канца 2018 года. Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,7421 рубля і склаў 67,0098 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 верасня 2018
 
Дата публикации:19.09.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:304
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме