https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У 2016 годзе 71,1% жыхароў Беларусі ад 6 да 72 гадоў з`яўляліся інтэрнэт-карыстальнікамі


Такія даныя прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт у аглядзе, прысвечаным Міжнароднаму дню інфармацыі, які адзначаецца 26 лістапада.
Як паведамляе Белстат, 68,3% інтэрнэт-карыстальнікаў у мінулым годзе выходзілі ў інтэрнэт штодня.

На 1 студзеня 2017 года ў рэспубліцы колькасць абанентаў (юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб) усіх відаў перадачы даных з выхадам у інтэрнэт склала 11,1 мільёнаў і за апошнія пяць гадоў павялічылася ў 1,6 разу.

Як адзначыў Белстат, найбольш дынамічнымі паслугамі ў галіне тэлекамунікацый з`яўляюцца паслугі шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт (стацыянарны і бесправодны). У рэспубліцы тэхналогіі шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт выкарыстоўваюць 9,5 млн абанентаў, або 85,4% ад іх агульнай колькасці.

Найноўшыя інфармацыйныя тэхналогіі актыўна ўкараняюцца арганізацыямі рэспублікі. Як паказалі даныя дзяржаўнага статыстычнага назірання аб выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у якім прынялі ўдзел каля 8 тыс. рэспандэнтаў, на 1 студзеня 2017 года стацыянарны шырокапалосны доступ у інтэрнэт выкарыстоўвала 91,8% арганізацый (на пачатак 2016 года — 91,1%). Паслугамі бесправаднога шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт скарысталася 20,7% арганізацый, якія мелі доступ у сетку (на пачатак 2016 года — 17,6%).

Сёння абанентам сотавай рухомай электрасувязі даступныя паслугі па бесправодным доступе ў інтэрнет на базе сетак сотавай рухомай электрасувязі чацвёртага пакалення па тэхналогіі LTE (4G), якая дазваляе канчатковаму карыстальніку атрымліваць не толькі традыцыйныя паслугі (відэакантэнт, прагляд тэлевізійных праграм у рэжыме рэальнага часу з вялікай хуткасцю і высокую якасць), але і развіваць прынцыпова новыя сэрвісы.

Колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі, якія скарысталіся паслугамі сеткі перадачы даных з выхадам у інтэрнэт па шырокапалосным доступе, на канец 2016 года склала 6,4 млн, ці 79,9% ад агульнай колькасці абанентаў сотавай рухомай электрасувязі, якія выкарыстоўваюць інтэрнэт.

Адным з найбольш эфектыўных і тэхналагічных відаў дастаўкі інфармацыі насельніцтву з`яўляецца таксама трансляцыя тэлевізійных і гукавых праграм, адзначаецца ў дакладзе. У Беларусі на сёння актыўна развіваецца наземнае лічбавае тэлевізійнае вяшчанне, накіраванае на забеспячэнне насельніцтва агульнадаступным пакетам тэлевізійных праграм. Тэлебачанне ў рэспубліцы прадстаўлена не толькі эфірнымі, але і кабельнымі тэлеканаламі.

Паводле ацэнкі Міжнароднага саюза электрасувязі, у Беларусі
адзначаюцца высокія тэмпы развіцця інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры. У рэйтынгу па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій ў 2016 годзе сярод 176 краін свету Беларусь заняла 32-е месца. Лідзіруе Ісландыя, Карэя і Швейцарыя. Сярод краін СНД Беларусь знаходзіцца на першым месцы. Ацэнка праводзілася па 11 пазіцыях. Улічваліся доступ да інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, колькасць актыўных карыстальнікаў інтэрнэт і навыкі выкарыстання.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 лістапада 2017
 
Дата публикации:26.11.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:608
 
Ключевые слова:
Интернет Международный день информации Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме